Правядзенне мерапрыемстваў у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы

21.02.2020

     У рамках святкавання 21 лютага 2020 года Міжнароднага дня роднай мовы кіраўніцтвам школы, настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, класнымі кіраўнікамі 1-11 класаў,бібліятэкарам ва ўстанове адукацыі  праведзена рад мерапрыемстваў. Мерапрыемствы прайшлі з 18 па 21 лютага.

  Лабаноўскай Т.У., бібліятэкарам школы, сумесна з настаўнікамі пачатковых класаў падрыхтавана выстава літаратуры “Слова наша роднае, жывое…”, якую наведалі вучні школы. Загадчыкам кабінета беларускай мовы і літаратуры Новік Т.А.  падрыхтаваны матэрыялы да рубрыкі”Цікава ведаць”, якія размешчаны  на стэндзе ў прадметным кабінеце.

    Шаснаццаць  вучняў  3-10 класаў прынялі удзел у гульні-конкурсе”Буслік”(20.02)

  Для вучняў, якія навучаюцца на першай ступені, настаўнікамі пачатковых класаў арганізавана і праведзена лінгвістычнае падарожжа”Знаўца мовы”(18.02.)

    З вучнямі 11 класа настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Стэльмах Л.А. праведзены конкурс вершаў”Светлыя колеры лірыкі Яўгеніі Янішчыц.” Інфармацыйная хвілінка ”21 лютага- Міжнародны дзень роднай мовы” падрыхтавана вучнямі 10 класа (21.02).

    З вучнямі 5-8 класаў настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Новік Т.А.  праведзена віктарына-літаратурны лабірынт”Родная мова- крыніца натхнення” (па творах беларускай літаратуры, якія вывучаюцца ў школе) (19.02.)