Музей

фотоальбом музейной экспозиции по геноциду

развернуть

Абласны Тыдзень музеяў

развернуть

18 кастрычніка ў ДУА “Новавёскаўская сярэдняя школа” ў рамках абласнога Тыдня музеяў прайшоў фестываль экскурсаводаў “ Гісторыя маёй мясцовасці”.

    Мэта дадзенага мерапрыемства – фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных якасцей, пашырэнне кругагляду і выхаванне любові да сваёй Радзімы.

    Для вучняў была праведзена вельмі цікавая і пазнавальная экскурсія па зале музея з рознымі экспазіцыямі, якія дапамагалі зразумець і ўбачыць побыт нашых продкаў, паслухаць цікавыя гісторыі пра некаторыя экспанаты музея. Дзеці з задавальненнем слухалі экскурсаводаў, з цікавасцю разглядвалі экспанаты. Асабліва навучэнцам спадабаўся стэнд, прысвечаны гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У вітрынах – узнагароды і наградныя пасведчанні, удзячныя лісты, франтавая перапіска, асабістыя рэчы ўдзельнікаў вайны. Вучні былі ў захапленні ад наведвання музея. Засталося шмат уражанняў ад убачаных экспанатаў. Па заканчэнні экскурсіі дзеці былі вельмі ўдзячныя экскурсаводам за падрабязны аповяд пра выставачныя работы.

 

свернуть

Буклет

07.09.2020
развернуть

Фотогалерея

08.09.2020

поделиться в: